Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

На хвалі прадчування

Ева СЦЕПАНЮК

— Апошні тыдзень усё такое жахлівае і балючае снілася. Думала, па мяне яна ідзе...

Тацяна, сівавалосая ўжо прабабуля, абачліва не вымаўляе слоўца „смерць”. Баіцца наклікаць яе на белы свет. А сваім снам яна давярае больш чым лекарам і тэлевізару.

Жанчыны сядзяць над адкрытай дамавінкай Нюты, абстаўленай кветкамі і пластмасавымі вянкамі. Твар у нябожчыцы ясны, задаволены. Слава Богу за ўсё! Усё здзейснілася. Ніхто не плача, не галосіць...

— Яна нікога не скрыўдзіла ў жыцці, — шэпчуцца па баках галасы, — таму памерла ў міры, з усмешкай на твары...

Ля раскрытай дамавіны новапрадстаўленай тры пеўчыя шурпатымі галасамі цягнуць замагільны напеў: На всех сонца светіт, на меня уж нет... Калі наступае прыпеў Святы Божа, святы крэпкі, радня размашыста жагнаецца.

Тацяна, малодшая сястра Нюты, акружаная дочкамі, на сцішанай ноце апавядае свой апошні сон.

— Яно паказвала ўжо раней, — робіць агаворку ў часе сеніёрка. — На свята мы з бабамі пайшлі калядаваць на царкву. Прыйшлі да Нюты, сталі ў парозе і стаім як стаўпы. Забыліся, запуталіся, усе калядкі з галавы выветрыла. Пасядзелі крышачку, аддыхаліся і зноў узяліся за Рожджэство Хрыстовэ. А ў нас галасы, як гарох аб сцяну, рассыпаліся. На душы стала маркотна, непрыемна. Нюта дала дзесяць злотых, пачаставала віном ды і сама з намі чарку перакуліла. А мы пайшлі далей...

І нармальна калядавалі... Спяшаліся, каб як найбольш дамоў абысці... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF