Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

V месца Гайнаўскага павета ў рэйтынгу Саюза польскіх паветаў

Аляксей МАРОЗ

Размова са старастам Гайнаўскага павета Міраславам Раманюком.

— Нядаўна былі апублікаваны новыя вынікі рэйтынгу Саюза польскіх паветаў і ў катэгорыі паветаў да 60 тысяч жыхароў Гайнаўскі павет заняў высокае пятае месца ў Польшчы.

— Наш павет у Агульнапольскім рэйтынгу паветаў і гмін займаў добрыя месцы таксама раней, але пятае месца гэта найлепшы вынік у згаданым рэйтынгу. На вынік паўплывалі інвестыцыі, перш за ўсё праэклагічныя і інвестыцыі, якія даюць ашчаднасць энергіі. Добраму выніку пасадзейнічала павышэнне якасці лячэння жыхароў у павятовым шпіталі, якім паспяхова ўпраўляе дырэктар Рыгор Тамашук. З выкарыстаннем вонкавых і з’эканомленых сродкаў у шпіталі была праведзена мадэрнізацыя большасці шпітальных аддзяленняў. Цяпер адбудзецца мадэрнізацыя чарговых трох аддзяленняў: інтэнсіўнай тэрапіі, выратавальнага і аперацыйнага, кошт якой складзе 16,5 мільёна злотых. У рэйтынгу важнымі былі таксама сацыяльная дапамога, увядзенне новых інфармацыйных тэхналогій і супрацоўніцтва на розных узроўнях. За апошнія гады мы многа сродкаў расходавалі на інвестыцыі ў павеце, якія ўспамагаліся вонкавымі сродкамі. Каля 4 мільёнаў злотых мы ў гэтым тэрміне паўнамоцтваў выдаткавалі на пагашэнне доўгу нашага павета. Мы рады гэтаму поспеху ў рэйтынгу, але перш за ўсё глядзім у будучыню, бо ў нашым павеце многа чаго трэба зрабіць.

— А калі адбудзецца тэрмамадэрнізацыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF