Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

Стыпендыі творцам і стваральнікам культуры

Уля ШУБЗДА

Штодзень рэалізуюцца і развіваюць свае зацікаўленні, сочаць за тэмамі, якія прыносяць ім нешта больш чым матэрыяльнае задавальненне. Менавіта такіх творцаў выбралі і дацанілі, каб іхняя праца ўзбагачала і паўплывала на тых, які будуць з ёю сутыкацца.

Багацце ў разнастайнасці

Шаснаццаць творцаў з Падляшша атрымалі стыпендыі маршалка Падляшскага ваяводства.

У Беластоцкім гістарычным музеі адбылася ўрачыстасць уручэння стыпендый маршалка ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюду культуры і аховы помнікаў культуры на 2018 год.

— Гэта людзі з розных галін культуры: ёсць і гісторыкі, акцёры, літаратары, — адзначыў дырэктар дэпартамента культуры Маршалкоўскай управы Анатоль Вап. — Дзякуючы стыпендыі будуць яны маглі працаваць больш спакойна, не клапоціцца пра матэрыяльныя сродкі. А вынікаў, вядома, чакаем, заўсёды з цікавасцю прыглядаемся рэзультатам працы.

Заявак на атрыманне стыпендыі наплыло многа, што можа сведчыць пра тое, што Падляшша сапраўды, калі гаварыць пра культуру, багаты рэгіён. Камісія пад кіраўніцтвам першага маршалка Падляшскага ваяводства Славаміра Згжывы выбрала 16 стыпендыятаў.

— У камісіі няма аніводнага прадстаўніка Маршалкоўскай управы. Гэта толькі людзі культуры, якія не працуюць ва ўстановах, — адзначыў дырэктар дэпартамента культуры Маршалкоўскай управы Анатоль Вап. — Вось яны і прызначаюць стыпендыі сваім калегам. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF