Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

Кліенты фінансавых магнатаў

Яўген ВАПА

Свет кружыцца і імчыць з такой хуткасцю і колькасцю інфармацыйных падзей, што адрозніваць важнае ад смецця становіцца штораз цяжэй. І гэта, здаецца, уся сутнасць той медыйнай аперацыі, мэта якой — звесці кожнага з нас да адчування інтэлектуальнай безабароннасці, а затым да лягчэйшай маніпуляцыі нашымі эмоцыямі. Як бачна па тым, што дзеецца вакол нас, менавіта поўнае кіраванне чалавечымі пачуццямі гэта тая мара, да якой імкнуцца хворыя на ўладу і грошы мацакі гэтага свету. Тады значна лягчэй выклікаць дэзінфармацыю, канфлікты, гаспадарчыя крызісы, ці маніпуляваць унутрыпалітычным жыццём краіны. Асабліва гэта відавочнае ў час выбарчых кампаній на ўсіх узроўнях. Таму гэты і наступны год у польскіх рэаліях будзе весціся сапраўднае змаганне за палітычныя, каралеўскія прывілеі і кароны, а не толькі гістарычнае кіно часоў сярэднявечча ў нашых тэлевізарах. Па чарзе, рыхтуюцца нам гэтай восенню самаўрадавыя выбары, потым вясною наступнага года чакаюць нас гонкі ў Еўрапарламент, каб ізноў на восені 2019 года разыграць змаганне пра месцы ў польскім парламенце. Затым перад намі паўтара года рэальнага, павышанага і маніпуляванага ціску эмоцый у польскім грамадстве. Аж страх падумаць, колькі і якіх бочак з порахам мусяць зараз рыхтаваць на гэтыя тры войны варагуючыя палітычныя лагеры польскай палітыкі. А кожная такая бочка мусіць выклікаць сапраўдны ўзрыў, які маюць заўважыць звычайныя выбаршчыкі і адначасна абліць граззю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF