Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

Метафара?

Міраслаў ГРЫКА

Скрыжаванні, раздарожжы напаўняюць мяне першаснай трывогай. Як і штодзённы выбар. Любое рашэнне хавае ў сабе слізкага вужаку і ліпкага павука. І злавеснага пацука, і змрочны цень. Ці кожны чалавек мае такія фобіі? Гэта з іх бярэцца чалавечая схільнасць слухаць аўтарытэты. І не толькі іх, як людзей, якія з рэдкай упэўненасцю паказваюць пальцам у той, а не ў іншы бок. Невядома калі абстрактныя «бакі» ператвараюцца ў рэальныя дарогі. І не так лёгка завярнуцца з іх...

Мая прырода хутчэй баязлівая, і, дарэчы, я не веру, што яна калінебудзь хацела б падняцца да гераічнасці. Як гэта ні парадаксальна, аднак, гераізм неад’емная частка майго паўсядзённага жыцця. Толькі што я не заўважаю яго ў сваіх маральных выбарах, якія патрабуюць простай, чалавечай мужнасці. Дарэчы, у пэўным сэнсе гэта ставіцца да ўсіх, нават самых маленькіх жыццёвых выбараў. Гэта звязана з тым простым фактам, што чым больш я аналізую ў розуме некаторыя важкія рашэнні, тым больш разумею складанасць прычыны і паслядоўнасці — усе гэтыя «за» і «супраць». Яны стаяць у асноўным у невырашальным балансе. У такой сітуацыі магчымае правільнае рашэнне? На самой справе, я іх разглядваю нават супраць сабе. Па мне няма тут ані трохі гераізму. Больш за тое, з усяе сілы ўхіляюся ад яго, таму што яго фонам з’яўляецца няўхільная смерць. На самой справе, гэтыя два значэнні спалучае знак роўнасці. Таму я адмаўляюся ад усякай думкі пра гераізм, каб скінуць цяжар смерці. Такім чынам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF