Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

Улада савецкая

Віктар САЗОНАЎ

Калі хто яшчэ не ведае, ці ўжо забыўся, то не пашкодзіць нагадаць, што ў Беларусі на гэтым тыдні пачынаецца галасаванне за кандыдацкія месцы ў мясцовыя саветы. На гэтым тыдні і заканчваецца. Зрэшты, усё ідзе і ўсё пройдзе без сюрпрызаў, спакойна, ціха, як і належыць у краінах з такой сістэмай улады як у нас. А вось што гэта за сістэма не кожны можа разабрацца. Назіраючы за цяперашнімі выбарамі ад самага пачатку самымі цікавымі развагамі на гэтую тэму для мяне сталі пакуль што выказванні аднаго сталага чалавека, які, чытаючы плакат з перадвыбарнай агітацыяй, задумліва прабубніў:

— Саветы, саветы... Зноў гэтыя саветы. А здаецца ж нядаўна казалі, што з саветамі ўжо ўсё. Развіталіся. Савецкая ўлада нібыта прайграла і сканала. Відаць, чарговы раз падманулі.

Я ажно рассмяяўся. Не вытрымаў. Загаварыў з ім. Тым больш што мужчына наўмысна бубнеў так, каб я пачуў. Відаць, сам быў не супраць падзяліцца думкамі на тэму бягучага палітычнага моманту ў Рэспубліцы Беларусь:

— А што, — пытаю, — вам незразумела? Адбываюцца выбары дэпутатаў мясцовых саветаў. Гэта такія людзі, якія нібыта вырашаюць мясцовыя праблемы. Таму на гэтым мясцовым роўні і ствараюць саветы.

— Вось я і думаю, — адказвае суразмоўца, — што калі выбіраем саветы, то ўлада тады савецкая. Гэта ж лагічна. Але ж савецкая ўлада нібыта ляснулася разам з Савецкім Саюзам. Вось я і разважаю ды гадаю: ляснулася яна, ці не ляснулася. Можа і Савецкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF