Ніва № 07 (3223), 18 лютага 2018 г.

«Ніва» годна звання «Заслужаны для Гайнаўскага павета»

Аляксей МАРОЗ

Рада Гайнаўскага павета 26 студзеня прызначыла 19 ганаровых званняў «Заслужаны для Гайнаўскага павета», у тым ліку Тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва». Адзнакі былі ўручаны 8 лютага ў памяшканнях суполкі «Пронар» у Гайнаўцы, якая восенню мінулага года адкрыла сваю фабрыку ў горадзе. Юбілейнае дзясятае ўручэнне адзнак «Заслужаны для Гайнаўскага павета» адбылося ў прысутнасці лаўрэатаў папярэдніх гадоў і шматлікіх гасцей.

Урачыстасць прысваення ганаровых званняў «Заслужаны для Гайнаўскага павета» адкрыў стараста Гайнаўскага павета Міраслаў Раманюк, які прывітаў сабраных. Былі сярод іх драгічынскі епіскап ксёндз прафесар Тадэвуш Пікус, дэкан Кляшчэлеўскай акругі мітрафорны протаіерэй Мікалай Келбашэўскі, дэкан Нарваўскай акругі мітрафорны протаіерэй Васіль Рошчанка, праваслаўныя і каталіцкія святары, старшыня суполкі «Пронар» у Нарве Сяргей Мартынюк, дарадчык міністра адукацыі, а яшчэ нядаўна войт Боцькаўскай гміны Станіслаў Дэрэгайла, маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі, ваяводскія, павятовыя і гмінныя радныя, стараста Бельскага павета Славамір Снарскі і бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, які адзнаку «Заслужаны для Гайнаўскага павета» атрымаў у мінулым годзе, але тады не мог прыбыць на ўручэнне адзнак. На мерапрыемства прыбылі таксама войты гмін Гайнаўскага павета, гайнаўская віцэстараста Ядвіга Дамброўская і кіраўнікі аддзяленняў Павятовага стараства ў Гайнаўцы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF