Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Амаль каля Гародні

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З чыгуначнай станцыі ў Сідры напраўляюся ў цэнтр гміннай мясцовасці. Гэтыя два месцы спалучае адмысловая сцяжынка, якая падаецца мне адным з прыгажэйшых прыроднаантрапагенных закуткаў Беласточчыны ў любую пару года. Зараз, у разгар цяперашняй зімы, уцарылася там сакавіцкае надвор’е. Рэчка Сідра напоўненая роўна з берагамі і амаль роўна з тратуарам. Тратуар падыхае даўніннасцю, ягоныя пліткі больш пакладзеныя дынамікай часу, чым колішняй чалавечай рукою. З тратуара можна дакрануцца так да сырой сушы, як і да дастойна плывучай вады. Галоўнай там дзеючай асобай здаецца быць прырода, а нячастыя людзі здаюцца не перашкаджаць ёй, не назойнічаць.

Заходжу ў Гмінны цэнтр культуры, у бібліятэку. Там дзве жанчыны — бібліятэкарка ў дапенсійным узросце і наведвальніца ў пасляпенсійным узросце. Пытаю пра нейкія даведкі пра мясцовую гісторыю. Няма такіх, ёсць толькі прэсавыя выразкі датычныя Сідры. На маё зацікаўленне, ці нікога не цікавіла мінулае мястэчка, даведваюся, што некуды высылалі запыт, але не атрымалі на той запыт адказу. А ці няма ж там людзей, якіх зацікавіла б мясцовае мінулае, таксама адказ адмоўны. А ў школе ж павінны быць нейкія настаўнікі гісторыі, заўважаю. Можа што і атрымалася б, калі б былі на гэта нейкія грошы — пачую заклапочаны адказ.

Але гэта не навізна. „Беластоцкая газета” ў палове 1952 года, у разгар лета, паведамляла: „W sklepie żelaznym GS w Sidrze w dniu 10 bm. nie było ani jednej (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF