Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Чорнае сонца

Юрка АСЕННІК

Быццё мастаком гэта дар. Гэта Божая іскра, адчувальнасць і здольнасць ствараць сусветы. Свет пастаянна змяняецца і разам з ім мы, і мастацтва. Сёння мастацтвам можа быць што заўгодна, няма ніякіх устаноўленых правілаў ці прынцыпаў. Нязменнай канстантай застаецца чалавечая няздольнасць карыстацца воляй. Усім нам патрэбны падказкі. Але пошукі, адпаведнае адчытванне падказак, якія даюць нам мастакі, не такое простае. Мастацтва бывае суворым і брутальным, шакіруе, выклікае скандалы. Часта кажа пра складаныя рэчы, парушае табу, дэмаскіруе зло, вызваляе прыгажосць і ісціну. Прымушае нас думаць, і толькі калі мы дазволім яму на гэта, даверым яму, — дае нам новую перспектыву на жыццё і саміх сябе. І якраз тады свет становіцца лепшым, больш прыгожым месцам, таму што мы змяняемся самі.

Усё, што, здавалася б, відавочнае і банальнае, дык чаму тут пра гэта нагадваць. Але колькі ж гэтых такіх банальных відавочнасцей апошнім часам стала цалкам невідавочнымі. Ці не засмучае нас, раздражняе або трывожыць тое, што зараз адбываецца ў свеце, у нашай краіне. Тое, як палітыкі імкнуцца да канфліктаў, а публіцысты, гісторыкі фальшуюць рэальнасць. Мы блукаем у хаосе вобразаў, тэорый, стымулаў. «Свет ашалеў» — чалавек чалавеку воўк, хлусня прытвараецца праўдай, а пачварнасць прыгажосцю. Ці мы не сумуем сёння больш, чым калінебудзь раней за гэтымі гэтак трывіяльна відавочнымі каштоўнасцямі, такімі як сумленнасць, адкрытасць, дабрыня, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF