Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Федарук у беластоцкіх шынках

Міра ЛУКША

Андрэй Федарук (1957 г. нар.), якога сям’я родам з Плюціч, сацыёлаг і гісторык. Нарадзіўся і вырас у Беластоку. Дэбютаваў кнігай Kuchnia podlaska w recepturach i rozhoworach opisana. Адзін з рэцэнзентаў назваў яго кухарампубліцыстам. Апублікаваў дзясяткі кніг у такіх вядомых выдавецтвах, як Муза — у серыі «Swojskie jadło» ці Zysk i Spółka, дзе апублікаваны кнігі аб кухні памежжа, і кухнях Беларусі, Украіны і Літвы. Пастаянна публікуе ў «Палітыцы» і «Выбарчай газеце». У серыі гавэндаў «Кіпіць каша, кіпіць гарох» на Радыё Беласток прадстаўляе гісторыю ежы і прадуктаў харчавання ў свеце. Памешваючы ў гарачым катле, таксама практыкуецца ў эсэ: Прадукты харчавання і харчовыя звычкі і сацыяльныя змены. Паміж прычынай і следствам, Пачастункі курпяў. Ад паляўнічыхзбіральнікаў да краіны фастфудаў ці аб ролі мясцовых СМІ ў развіцці рынку рэгіянальных вырабаў. У 2006 г. выпусціў сваю першую празаічную спробу Беластоцкія смакі. У 2012 годзе ў знак прызнання выдатных дасягненняў у галіне кулінарыі, таблічка з яго імем была змешчана ў Алеі славутасцей кулінарнага мастацтва ў Астшэшаве.

Андрэй Федарук ад гадоў паслядоўна апісвае гісторыю і традыцыі свайго сямейнага гнязда — Падляшша. Кніга W białostockich karczmach, zajazdach i restauracjach з’яўляецца другой пазіцыяй у серыі «Падляшская кулінарыя». У першай, якая мае назву «Гісторыя падляшскіх смакаў», Андрэй Федарук прадставіў не толькі гісторыю рэгіянальных далікатэсаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF