Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Каб не зніклі простыя словы!

Ганна КАНДРАЦЮК

Звестка пра смерць Міхала Анемпадыстава выбіла з рытму. Усё, што раней здавалася важным, сышло на далейшы план. У такі час сэнсоўны адзін крок — схадзіць на паховіны і аддаць апошні паклон сябру. Развітанне і паховіны зладзілі ў Мінску і без візы не было як туды дабрацца. Гэты бар’ер у пэўнай ступені зняло Радыё Рацыя шляхам кароткай трансляцыі з паховін. На Падляшшы шмат людзей адгукнулася на смерць мастака і аўтара культавага «Народнага альбома». Самыя змястоўныя і цёплыя ўспаміны, і не без прычыны, выказалі жыхары Бельска: Ігар Лукашук, Тамаш Суліма, Андрэй Сцепанюк. Парадніла іх творчае стварэнне «Бардаўскай восені», у якім Міхал Анемпадыстаў, хоць гэта ніколі спецыяльна не агучвалася, займаў адно з цэнтральных месцаў.

Гадамі ён афармляў мастацкі дызайн фестывалю, працаваў у журы, а дваццаць адзін год таму, разам з лепшымі выканаўцамі з Беларусі, выступіў на дошках Бельскага дома культуры з прэм’ерай «Народнага альбома». Частка той энергетыкі, якая жыва падмацавала беларусаў, па сённяшні дзень лунае ў прасторы горада. Таму 25 студзеня, у дзень пахавання, я паехала ў БельскПадляшскі. У дарогу паклікаў верш Надзеі Артымовіч, які дзень раней выйшаў з пад пяра паэтэсы. Надзея Артымовіч, хаця рыхтавалася да каляднага візіту бацюшкі, згадзілася на сустрэчу. Як высветлілася на месцы, такі твор, напісаны пад уплывам смерці блізкай асобы, адзіны ў творчым вянку бельскай аўтаркі.

Мне самой хацелася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF