Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Якія праўды?

Яўген ВАПА

Чарговы тыдзень ідзе вайна — лоб у лоб, праўда на праўду, гісторыя на гісторыю. Ніхто б не падумаў, што паміж Польшчай і Ізраілем пачнецца дыпламатычная і гістарычная вайна за памяць, у якой абодва бакі гэта... ахвяры палітыкі фашысцкай Нямеччыны. А ваююць яны на зарэз, быццам рымскія гладыятары, якім абавязкова трэба смяротная ахвяра, без аніякага памілавання. Проста, усе гэтыя падзеі з’яўляюцца для мяне неўяўляльным парадоксам гісторыі, які з за магілы дае асалоду для той антычалавечай сістэмы, якая загубіла дзясяткі мільёнаў людзей. Знішчаны былі не толькі жыды, але і славяне — гэта чарговая супольнасць, якая ў планах вялікага Трэцяга Рэйха была прыгаворана на вынішчэнне. Пра дэмаграфічныя патраты Польшчы, Беларусі, Украіны, Расеі ці Грэцыі або Югаславіі ад нямецкага таталітарызму хопіць пачытаць нават у інтэрнэце. Але кожны з нас мае свае асабістыя сямейныя досведы. Ніколі не забуду расказаў сваёй мамы, калі ў яе роднай вёсцы Елянцы на вачах людзей нямецкія карнікі пусцілі сабак, каб тыя загрызлі і разарвалі на кавалкі нявіннае дзіця. А мае дзяды з боку мамы перахавалі ў клуні і выратавалі ад смерці жыдоўскую сям’ю. От так пачалавечы памаглі людзям. Памагаць людзям і раней, і зараз не такая простая справа. Памагаць і ратаваць людзей пад пагрозай смерці, як было ў час вайны, гэта гераізм. Таму мой дзед Майсей і баба Варвара заўсёды будуць для мяне прыкладам чалавечнасці, якая не мае цаны, і вечнасці жыцця з хрысціянскімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF