Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Год БНР

Івонка СУРВІЛЛА

Дарагія мае суродзічы ў Беларусі і ў сьвеце! Віншую Вас з Новым 2018 годам і жадаю, каб гэты вялікі наш юбілей — 100годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — быў для ўсіх нас пасьпяховым і шчасьлівым.

У 2017 годзе Канада сьвяткавала свае стопяцідзесятыя ўгодкі. І як прыемна было бачыць, што ня толькі ўлады, але і кожны горад, кожнае мястэчка, кожная вёска адзначалі гэты юбілей. Людзі ўдзельнічалі ў афіцыйных імпрэзах, але таксама стараліся з гэтай нагоды зьдзейсьніць нейкія юбілейныя праекты, адсьвяткаваць юбілей асабіста, кожны пасвойму.

Дык вось, зьвяртаюся да вас сёньня з заклікам: давайце і мы, усе мы, у Беларусі і ў замежжы, адзначым наш Юбілей — сто гадоў адноўленага існаваньня нашай дзяржавы. Пачатак быў нялёгкі, ва ўмовах вайны на нашай зямлі між чужымі нам імпэрыямі, ва ўмовах дагавораў між імі, у якіх мы ня бралі ўдзелу. Але нашыя продкі ўсё ж здолелі абвясьціць сьвету, што беларускі народ жыве і жадае быць незалежным, паўнавартасным гаспадаром свае зямлі.

Дзякуючы адвазе і вытрываласьці нашых продкаў, незалежнасьць Беларусі была абвешчаная, прызнаная суседзямі, і нават бальшавікі ня здолелі зноў зрабіць з нас расейскую губэрнію. Усе мы ведаем, што без БНР не было б БССР і сёньня не існавала б незалежная дзяржава — Рэспубліка Беларусь.

Беларуская дыяспара адзначала 25 Сакавіка як найвялікшае сваё сьвята. Там, дзе былі сьвятыні, адпраўлялі малебны за Беларусь, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF