Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

„Касцы” і „зайцы”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Натрапіў я днямі на перадачу гарадзенскага тэлебачання. Сюжэт быў прысвечаны тэме безбілетнага праезду на гарадскім транспарце. Сярод іншых выступіў начальнік ні то аўтобуснага, ні то тралейбуснага ўпраўлення. Больш усяго ён шчыра абураўся — гэткая святая простасць — таму, што нейкія студэнты, ці іншыя маладыя людзі, стварылі адмысловую старонку ў сацсетках і папярэджваюць пра месцы і час кантролю пасажыраў на прыпынках.

Праезд у гарадскім транспарце — рэч дастаткова дробная ў маштабах цэлай краіны. Аднак гэта ці не найлепшая ілюстрацыя, яскравая карцінка адносін дзяржавы і грамадзян.

Раней кіроўцы ў нашым горадзе часта праз гучнік абвяшчалі ў транспарце, што на лініі працуе кантроль. І гэта вельмі правільна, бо асноўная місія гэтага кантролю — прафілактыка правапарушэнняў. Галоўнае і асноўнае прызначэнне такой службы — гэта каб людзі акуратна плацілі за праезд. Таму стварэнне нейкай суполкі ў сацсетках, якая папярэджвае пасажыраў пра імаверны кантроль у канкрэтны дзень і канкрэтным месцы, таксама служыць такой задачы. Людзі прабілі квіткі за праезд — значыць усё законна, грошы пайшлі ў гарадскі бюджэт. Транспартным службам можа самім варта такія суполкі парабіць, бо штраф за безбілетны праезд — гэта законная і ў прынцыпе правільная рэч, але ўсё ж крайняя мера. У нашых жа рэаліях — галоўнае для кантрольных службаў — „накасіць” грошай у грамадзян. І пайшлі „касцы” шчыраваць, паляваць на „зайцаў”. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF