Ніва № 06 (3222), 11 лютага 2018 г.

Залешаны

Аляксей МАРОЗ

29 студзеня чарговы раз у царкве Успення Прасвятой Багародзіцы ў Кляшчэлях і побач крыжоў у Залешанах спаткаліся жыхары гэтых мясцовасцей і наваколля, каб памаліцца за душы трагічна загінуўшых 29 студзеня 1946 года жыхароў вёскі Залешаны. Выпала якраз 72я гадавіна з часу спалення Залешан атрадам Нацыянальнага вайсковага згуртавання, якім камандаваў Рамуальд Райс, псеўданім «Буры», калі загінула частка жыхароў вёскі. У Залешанах сабраныя маліліся, усклалі вянкі і кветкі да крыжоў, а пазней старажылы ўспаміналі трагічныя здарэнні 72гадовай даўнасці. Дзень раней у Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах у час літургіі і паніхіды сабраныя таксама маліліся за ахвяр.

Каля крыжоў у Залешанах малітвы за душы загінуўшых 29 студзеня 1946 года ўзначалілі настаяцель Успенскага праваслаўнага прыхода ў Кляшчэлях і заадно дэкан Кляшчэляўскай акругі мітрафорны протаіерэй Мікалай Келбашэўскі і вікарны святар гэтай парафіі протаіерэй Павел Нікіцюк.

— Мы молімся тут, каб здарэнні 72гадовай даўнасці не паўтарыліся. Мне было тады восем гадоў, калі да нас дайшлі весткі пра трагедыю, якая здарылася ў Залешанах. Хаця не было тады ні тэлебачання, ні інтэрнэту, звесткі пра спаленне Залешан і смерць іх жыхароў разыходзіліся маланкава. Мы тут молімся здаўна, каб Бог адхіліў ад нас у будучыні такую трагедыю, якая тут здарылася ў 1946 годзе, — сказаў мітрафорны протаіерэй Мікалай Келбашэўскі. — Тут, у Залешанах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF