Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

ПА СТАРОНКАХ АПОВЕСЦІ САКРАТА ЯНОВІЧА „САМАСЕЙ”

Альжбета КЕДА

У гэтым годзе спаўняецца 60 гадоў „Белавежы” — літаратурнаму аб’яднанню беларускіх пісьменнікаў Польшчы. Гарадзенская пісьменніца, літаратуразнаўца Альжбета Кеда (Ала Петрушкевіч) закончыла працу над кнігай „Белавежа: Учора і сёння”. Прапануем чытачам урывак, развагі аўтаркі пра аповесць „Самасей” Сакрата Яновіча — аднаго з самых вядомых „белавежцаў”.

Мяркую, не памылюся: аповесць Сакрата Яновіча „Самасей” — самы складаны твор у прозе „Белавежы”, да якога нячаста звяртаецца крытыка. Калі „малая” проза пісьменніка даволі шырока прааналізавана, то аповесці пашанцавала значна меней. Мо таму, што класічнай, правільнай аповесцю яго назваць нельга, бо і цвёрда вымураванага сюжэтнага каркаса няма... І пераскокі ў дзеянні ён смела робіць, не баючыся парушыць цягучую традыцыйную пластыку (У. Рубанаў). І сам рух дзеяння тут не знешні, а ўнутраны: рух думак, пачуццяў, перажыванняў. І рух памяці, якая ўвесьчасна вяртае ў мінулае.

Найбольш глыбокае даследаванне зроблена ў працы Яна Чыквіна „Шлях па крузе (Штрыхі да творчай біяграфіі Сакрата Яновіча)”, дзе літаратуразнаўца называе аповесць найлепшым творам пісьменніка, доказна сцвярджае: Якраз „Самасей” канцэнтруе найбольш вартасныя рысы прозы Сакрата Яновіча. Рэтраспектыўны твор гэты зырка асвятляе ўсё раней ім напісанае і стаецца для большых ды меншых па жанру яго літаратурных твораў надта патрэбным кантэкстам. Ян Чыквін разглядае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF