Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Незвычайны дзённік з беластоцкага гета

Уля ШУБЗДА

Дзённік часоў Другой сусветнай вайны трапіў у Галерэю Слендзінскіх у Беластоку. Гэта занатоўкі беластоцкага габрэя Давіда Шпіры. Нататкі вяліся з 1939 года па 1943 год.

Дзённік гэта каля сямідзесяці старонак успамінаў яўрэя Давіда Шпіра, які паходзіў з сям’і беластоцкіх фабрыкантаў. Свае ўспаміны аўтар пісаў рэгулярна. Першыя з’явіліся ў снежні 1939 года, апошнія паходзяць з ліпеня 1943 года, перад самым пачаткам паўстання ў беластоцкім гета.

Фрагменты дзённіка будуць таксама зачытаны 5 лютага ў час гарадскіх святкаванняў гадавіны нямецкай лютаўскай акцыі ў беластоцкім гета. Тады фашысты расстралялі тысячы людзей, а ў лагер смерці ў Трэблінцы было вывезеных чарговых 12 тысяч.

— Якім чынам дзённік трапіў менавіта да Вас, у Галерэю Слендзінскіх?

Іаланта ШчыгелРагоўская: — Два месяцы таму з’явілася ў нас жанчына, якая прынесла нам незвычайную рэч: дзённік. Яна яго знайшла ў макулатуры. Ну, часта так здараецца, што нешта выкідаем і нават не задумваемся, што гэта. Яна сама палічыла знаходку вартаснай і падумала, што добра было б, каб яна трапіла ў нейкую ўстанову. Я — гісторык, даўжэйшы час займалася таксама музейнай справай. Калі пабачыла дзённік, ведала, што гэта каштоўнае. Зараз вядуцца працы па яго вывучэнні. Стараемся падрыхтаваць яго да выдання. Даследуем гісторыю дзённіка, між іншым тое, якім чынам удалося яго захаваць да нашых дзён.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF