Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Асцярожна з падкормкай птушак зімой!

Міра ЛУКША

Няправільнае кармленне птушак у зімовы час робіць ім больш шкоды, чым карысці, — пераконвалі вучоныя і студэнты падчас агульнапольскай канферэнцыі «ТУСУЙСЯ з прыродай у Беластоку». Адной з тэм канферэнцыі ў Інстытуце біялогіі Універсітэта ў Беластоку была лекцыя «Сланечнік, саланінка і Акцыя кармушка, інакш Падкормка і даследаванне зімуючых птушак». Каардынатар праекта Раман Салавянюк патлумачыў падчас лекцыі, што студэнты біялогіі з Беластока прымянялі дзеянні «лоўлі птушак» ля зімовых кармушак. З 2015 года яны надзелі кольцы больш за 2 тысячам птушак. Мэта заключалася ў тым, каб сабраць даныя аб колькасці зімуючых птушак, вывучыць уплыў умоў надвор’я і «прывязанасць птушак да кармушкі». Салавянюк сцвердзіў, што даследаванні паказвалі на няправільнае размяшчэнне сілкавальнікаў, якія не павінны быць размешчаны побач з акном. «У акне адлюстроўваецца прастора, у якой знаходзяцца птушкі і ім здаецца, што гэта канкурэнты, пагроза. Часта птушка не заўважае шкла і разбіваецца аб яго. Адзначыў, што корм для птушак у зімовы перыяд павінен быць натуральны і свежы, напрыклад, зерне сланечніку, гатовыя насенныя сумесі, вараная гародніна або збожжа. Падкрэсліў, што сала, якое мае шмат солі або свежы хлеб выклікаюць у птушак болі ў страўніку, у выніку птушкі слабнуць і хварэюць. Адзін з арганізатараў канферэнцыі Пётр Лапа з навуковага заалагічнага таварыства «Анімаліян» асцерагаў, што няправільная падкормка птушак зімой, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF