Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Інфашум

Віктар САЗОНАЎ

Бываюць падзеі, значнасць якіх заўважная не адразу. Але яны мяняюць з часам свет і наша ўяўленне пра яго — або спачатку наша ўяўленне, а пасля свет. Не ў гэтым сутнасць. Ад перамены складаемых сума не мяняецца. І ўжо толькі пасля, як высвятляецца веліч і патрэбнасць зробленага, розныя фундацыі пачынаюць шукаць таго, хто гэта пачаў, каб аддаць яму належнае. Але зноў жа гэта не галоўнае, бо звычайна знаходзяць не тых. Важна, што сапраўднае перамагло фальшывае, ці — як у нашым выпадку — праўда перамагла хлусню.

Гэта я пра вельмі цікавую знаходку журналістаў RTVі, вартую ўвагі ўсіх іншых СМІ, якія дбаюць пра дасканаласць і праўдзівасць сваёй прадукцыі. На іх тэлеканале і сайце, як такое выратавальнае кола з інфармацыйнага віру, дзе разабрацца, што праўда, а што хлусня бывае не пад сілу нават спецыялістам, цэлая рубрыка з’явілася. Так і называецца — інфашум. У ёй аналізуюцца нашумеўшыя ў СМІ падзеі і заявы, значнасць якіх моцна перабольшваецца і разбіраюцца тыя „навіны”, якія навінамі і не з’яўляюцца насамрэч, а толькі прыкідваюцца такімі. І каб надаць важнасць гэтай рубрыцы, адмыслова падкрэсліваецца, што паколькі такі аналіз сур’ёзная справа і адлюстроўвае погляд усёй рэдакцыі, то яе вядзе галоўны рэдактар RTVі Аляксей Півавараў.

Чаму хочацца звярнуць увагу на гэтую рубрыку не толькі тых фундатараў, якія шукаюць каго і за што ўзнагародзіць, але і ўсіх, хто падае інфармацыю. Часамі падаецца такая інфармацыя, якую хіба што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF