Ніва № 05 (3221), 04 лютага 2018 г.

Гайнаўскі і Бельскі белліцэі сярод лепшых ліцэяў у Польшчы

Аляксей МАРОЗ

Часопіс «Перспектывы» і яго адукацыйны фонд 10 студзеня апублікавалі рэйтынг лепшых у Польшчы ліцэяў і тэхнікумаў, якія ацэньваліся па выніках вучняў на матуральных экзаменах і за поспехі на алімпіядах. Нашы Гайнаўскі і Бельскі белліцэі занялі ў рэйтынгу першыя месцы ў сваіх паветах і ў іх атрымаліся вельмі добрыя вынікі ў маштабе Падляшскага ваяводства і ўсёй краіны. Вынікі рэйтынгу з’яўляюцца важным стымулам для гімназістаў і вучняў пачатковых школ пры паступленні ў нашы белліцэі, якія, побач навучання роднай мове, культуры і нашым традыцыям, славяцца высокім узроўнем навучання. Гэта дае ліцэістам большыя магчымасці паспяхова справіцца з матуральнымі экзаменамі і паступіць у прэстыжныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Бельскі і Гайнаўскі белліцэі ўжо здаўна захоўваюць высокі ўзровень навучання, іх вучні мнагакратна станавіліся лаўрэатамі і фіналістамі прадметных алімпіяд і добра спраўляюцца з матуральнымі экзаменамі, доказам чаму з’яўляюцца вынікі апошняга рэйтынгу часопіса «Перспектывы».

На новым сайце Комплексу школ з дадатковы навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы адзначана, што Гайнаўскі белліцэй у Агульнапольскім рэйтынгу агульнаадукацыйных ліцэяў заняў 273 месца ў Польшчы, 9 месца ў Падляшскім ваяводстве і ўпершыню ўдалося яму здабыць званне «Сярэбранай школы — 2018». У сёлетнім Агульнапольскім алімпійскім рэйтынгу Гайнаўскі белліцэй заняў прэстыжнае 20 месца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF