Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Праваслаўная царква ў ПНР

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

17 студзеня ў Беластоцкім універсітэце праф. Пётр Хомік — даследчык гісторыі праваслаўя ў Польшчы, а заадно дырэктар Універсітэцкай бібліятэкі імя Ежы Гедройца — зачытаў даклад на тэму „Kościół Prawosławny w PRL. Stan badań i problemy badawcze”. Даклад быў пяцідзясятым з цыкла „Podlasie w badaniach naukowych” ды адзначыў дзесяцігоддзе гэтага мерапрыемства. Прысутнічалі, апрача зацікаўленых навуковых супрацоўнікаў, таксама вучні некаторых беластоцкіх школ, у іх ліку Праваслаўнай школы свсв. Кірылы і Мяфодзія. Прыводжу скарочанае рэзюмэ даклада.

Пачаць трэба з таго, — сказаў праф. Пётр Хомік, — што цягам доўгага перыяду існавання Польскай Народнай Рэспублікі не праводзіліся даследаванні датычныя Праваслаўнай царквы. Толькі ў 1980х гадах паявіліся першыя даследаванні, якія неабавязкова былі спалучаны з гісторыяй Праваслаўнай царквы, хаця нейкім чынам гісторыю тае Царквы краналі. У 1985 годзе паказалася кніга праф. Тэрэсы ХынчэўскайХенель пра нацыянальную свядомасць украінскай шляхты ў 1718 стагоддзях і там праблема Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай у новы час была заўважана. Гэта здарылася ў пээнэраўскі перыяд. Чарговай кнігай была праца праф. Мар’яна Бэндзы, якая таксама адносілася да новага часу. Але не толькі тая эпоха. У 1980х гадах паказалася кніга праф. Міраславы ПапежынскайТурэк пра адносіны дзяржавы да праваслаўя ў 19181939 гадах.

Калі азірнуцца на даследчыцкія працы датычныя самога ПНРу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF