Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Веснавыя мроі Сані

Міра ЛУКША

«Гарачыя прывітанні Марыі Рысь з Беластока, што летась летуе пад Белавежскай пушчай, перадае гарачы прыхільнік яе асобы і талентаў Аляксандр Крывель. Кахаю цябе, Манечка, больш за ўсё ў свеце. Будзем разам!» Гарачыя прывітанні гучалі ў кожную суботу ў папулярнай трансгранічнай перадачы «Падляшскі канцэрт пажаданняў». Урэшце вядучыя канцэрт сталі абмінаць гэтыя эсэмэспеведамленні і нават спыняць размову па тэлефоне, што выклікала зразумелае крыўдаванне і злосць пана Крывеля. «Я ж плачу за эсэмэскі і за тэлефон! Усе звоняць, пішуць, а вы не хочаце перадаць вестачкі для майго жыццёвага кахання! Маня Рысь — сэнс майго жыцця! Я мушу выправіць сваю жыццёвую памылку!» Вядучая ведала Марыю Рысь, вядомую таксама многім слухачам не толькі з яе тэлефанаванняў у радыё. Удаву, сямідзесяцігадовую пенсіянерку, былую сялянку, рабочую, вельмі добрага, сумленнага і прыстойнага чалавека, захопленага культурай. Прызнанні ў любові яе былога нарачонага яе зневажалі і прычынялі боль, бо выказваў іх мужчына пры сваёй жывой жонцы. Раздабыўшы нумар мабільніка спадарыні Рысь, стаў ён званіць ёй і прапанаваць, каб зноў супольна пачаць новае жыццё. Быў шчыры аж да болю: «Мая жонка хворая ракам. Неўзабаве памрэ. А тады мы пажэнімся. Адробім страчаны час. Я яе ніколі не кахаў. Жыў з ёю. Глядзеў на яе, ды ўсё бачыў цябе. Маня, ты мяне пачакай. Неўзабаве будзем разам. І я ўжо на пенсіі. Найлепш будзе, як прыеду да цябе ў Беласток. Чакай мяне!..»

(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF