Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

У Мінску выйшаў альбом мастака з Бацютаў

Сяргей ЧЫГРЫН

Беларускаму мастаку, сябру Саюза мастакоў Беларусі Мікалаю Несцярэўскаму сёлета ў канцы сакавіка споўніцца 87 гадоў. Але нягледзячы на такі паважаны ўзрост, спадар Несцярэўскі адпачываць не збіраецца. І свой першы альбом твораў ён так і назваў „Я яшчэ не ўсё зрабіў...”. Прыгожы і змястоўны, унікальны і шыкоўны альбом мастака напрыканцы 2017 года пабачыў свет у Мінску.

Мікалай Несцярэўскі родам з вёскі Бацюты, якія знаходзяцца непадалёк ад Беластока. Усё жыццё беларус прыгадвае свае родныя і дарагія Бацюты, дзе ў яго бацькоў было 24 гектары зямлі, з іх 18 гектараў ворнай, пад збожжа, а астатнія — сенажаць, паша і невялікі кавалак лесу. Да 1939 года ў Бацютах налічвалася каля 80 хат. Недалёка знаходзяцца вёскі Завады, Зачарляны, Трыпуці, Бацечкі, Тапілец і іншыя. А побач працякае рэчка Нарва. Пра родныя мясціны ніколі мастак не забывае. І маленькая айчына шчыра прысутнічае ў яго альбоме. На старонках 116117 шмат фотаздымкаў беларусаўперасяленцаў з Беласточчыны, якія не па ўласным лёсе апынуліся на Дзятлаўшчыне ў 19461947 гадах. Дарэчы, у фондах Навагрудскага занальнага дзяржаўнага архіва мне ўдалося выявіць дзясяткі розных дакументаў, звязаных з беларусамі Беласточчыны, якія прыехалі ў тыя гады на Дзятлаўшчыну. Усе гэтыя дакументы знаходзяцца ў фондах 663, Р34. Сярод дакументаў праходзіць і прозвішча маці Мікалая Несцярэўскага — Шэйноўскай Анастасіі Лявонцьеўны.

У спісе жывапісных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF