Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Распачаўся 2018 год

Васіль САКОЎСКІ

Кожны Новы год з’яўляецца важнай падзеяй як у жыцці кожнага чалавека, так і ў жыцці яго краіны. Вось таму перад кожным Новым годам і на пачатку яго паяўляюцца розныя прагнозы, прароцтвы на тэму гэтага, якім будзе наступаючы год і чым ён можа парадаваць нас ці засмуціць.

Перад намі 2018 год. Багаты і ён на розныя прагнозы і прароцтвы. І, на жаль, больш трывожныя яны, як добрыя, аптымістычныя. Вось некаторыя з іх:

Прарочаць яны клопаты для нашага Еўрасаюза, для яго валютнай сістэмы еўра, выхад з яго новых краін, што ў сваю чаргу прывядзе да гаспадарчага хаосу, збяднення саюзнага насельніцтва, масавых пратэстаў у многіх сталіцах, такіх як Рым, Мадрыд, Берлін, Парыж. Будуць расці ў сілу і актывізавацца крайнія правыя сілы. Еўрасаюзны крызіс адрыгнецца, адным словам, Еўропе і ўсяму свету... І гэта яшчэ не ўсе беды. Падобна маюць прачнуцца ісландскія вулканы і пакрыць сваёй таксічнай хмарай Нарвегію. І згарыць англійскі парламент. Мярзотнікі ж тэрарысты пачнуць прымяняць у сваіх тэрактах хімічную і біялагічную зброю. Будуць таксама спробы ўкрасці рымскага папу. І нейкім цудам мае знікнуць з палітычнай сцэны паўночнакарэйскі дыктатар...

Што я на гэта?.. Баюся, канешне. І пачынаю задумвацца, што можа і сапраўды нашы палітыкі маюць рацыю, калі крытыкуюць еўрасаюзнае кіраўніцтва, што не слухае нашых палітыкаў і іх разумных парад. Не слухае не толькі ў гаспадарчых і палітычных справах, у якіх яно мае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF