Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

2017 год у Арлянскай гміне

Міхал МІНЦЭВІЧ

Хіба кожны з нас на свой лад падсумоўвае мінулы год і вяжа спадзяванні з чарговым. Вядома, што кожнаму чалавеку найважнейшае ягонае і яго блізкіх здароўе. Мне, як шматгадоваму раднаму Арлянскай гміны канец 2017 года з’яўляецца добрай нагодай для яго падсумавання, параўнання з мінулым, змен у жыцці.

На дзень 30 лістапада 2017 года ў Арлянскай гміне (у 26 мясцовасцях) пражывалі 2882 асобы, з чаго ў самой Орлі 894. Дзеля параўнання: на дзень 31 снежня 2016 года ў гміне пражывала 2917 асоб, з чаго ў самой Орлі 901 асоба. За амаль адзін год лік насельніцтва паменшаў на 35 асоб, з чаго ў самой Орлі на сем. І тут здарылася нешта новае — у папярэдніх гадах цягам аднаго года памірала ў два разы больш людзей, а гэта абазначае, што тых найстарэйшых людзей засталося ўжо вельмі мала. Адыходзяць галоўным чынам ураджэнцы 1920х гадоў і малодшыя. Гэта таксама абазначае, так мяркую, што цягам нейкага перыяду паміраць будзе нямнога — пакуль малодшыя не пастарэюць. А пасля зноў, што вельмі сумнае, зноў пасыплюцца паховіны. Такая чарговасць жыцця. І ўзнікне новая з’ява — лік насельніцтва значна паменшае, але, абсурдна, Арлянская гміна ў фінансавым вымярэнні, у пераліку на аднаго жыхара, стане яшчэ багацейшай. Што будзе з менш люднымі гмінамі — пакажа час. Арлянская гміна прымяркоўваецца (было некалькі сустрэч з раднымі суседняй гміны, ладзяцца супольныя фэсты) злучыцца ў будучыні з суседняй Чыжоўскай гмінай, падобнай у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF