Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Святочны вечар панашаму

Уля ШУБЗДА

Прэм’еры беларускіх танцаў, калядкі на розных мовах — так правялі святочную сустрэчу у сераду 17 студзеня дзеці з Пачатковай школы № 4 у Беластоку. Тут, як штогод, праходзіць урачысты калядны вечар, у якім прымаюць удзел шматпакаленныя сем’і. За падрыхтоўку мерапрыемства адказнай была настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк

— У мяне вельмі здольныя дзеці, гэта папершае, — адзначыла арганізатарка. — А падругое, усё можна знайсці ў інтэрнэце.

Сцены і наша ахвота

Як вядома, дзякуючы намаганням бацькоў, якія хацелі, каб іх дзеці вывучалі беларускую мову, маем сёння між іншым навучанне ў школе № 4. Адным з яркіх арганізатараў навучання беларускай мове ў школе з’яўляецца Міраслаў Пякарскі.

— Мае дзеці ўжо даўно закончылі навуку ў гэтай школе. Яны — студэнткі, амаль што канчаюць навуку, — сказаў Міраслаў Пякарскі. — Быў я ад пачатку, калі стваралася навучанне беларускай мове і з прыемнасцю гляджу, што ў школе новае і наколькі памяняліся ўмовы навукі. Хаця б строі дзяцей, хаця б уся тэхніка. Таго не было на пачатку! Першапачаткова былі сцены і наша ахвота, каб штосьці зрабіць.

Публіка — бацькі, бабулі і дзядулі, а таксама зоркі беларускай роксцэны аглядалі наймалодшых — герояў «Святочнага вечара».

— Прыемна, калі можна на дзяцей глядзець, проста паслухаць, — сказала Ілона Карпюк — маці Льва, які выступаў на сцэне. — Можна пасля павіншаваць з выступам. Вядома, што дзеці розныя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF