Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Не хацець быць мурашкай

Міраслаў ГРЫКА

Гэта было ўчора (серада) у Варшаве. У самым яе цэнтры, па вуліцы Маршалкоўскай сярод белага дня збілі чалавека. Ні адзін з мінакоў не рэагаваў. Ні адзін. Ці таму, што ахвяра была апранутая ў чырвоную, кідкую куртку? Бо ж чаму ў такую, а не абыякую шэрабурую апранаху, якая хавае безасабовага чалавека ў вулічным натоўпе, дазваляе жыць у бяспечным мурашніку і выжыць, любой цаной?! Чырвоная куртка... Трэба яе патаптаць, здратаваць, выпацкаць у гразі, зацерці шэрым пылам...

Назавем такія паводзіны стратэгіяй мурашніка. Мурашнік, інстынктыўная дысцыпліна статка аднолькавых мурашак, няздзейсненая мара кожнага таталітарнага рэжыму. Савецкія мурашкі ў сталінскі час, камбоджыйскія ў час Пол Пота... Мільёны, дзясяткі мільёнаў людзей без мінулага і без будучыні. Гэта ўсяго толькі некалькі відных прыкладаў таго, што чалавек мала адрозніваецца ад першага з краю статка насякомых. Крыху, аднак, робіць розніцу. Хопіць чалавека выбраць метафарычным пінцэтам з натоўпу, а затым пакласці яго на прадметным шкле мікраскопа і павялічыць яго твар — спачатку ў сто разоў. Адзначым першае назіранне: аб’ект, здаецца, у жаху. Адзін, пазбаўлены падтрымкі падобных да сябе — ён ніхто. Або лепш: нішто. Ён такім сабе і здаецца. Бездапаможнае мясное валакно падвержанае жорсткай вівісекцыі. Без ідэнтычнасці. Без свайго сацыяльнага фону. Хто паляк без польскасці? Беларус без беларушчыны? А габрэй, а француз?.. Павялічваем яго ў тысячу разоў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF