Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Маскі і абліччы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У свеце татальнага падману і ашуканства асабліва прыемна, калі палітыкі публічна здымаюць маскі і дэманструюць сваю сапраўдную сутнасць і непрыхаванае аблічча. У гэтым сэнсе парадаваў на мінулым тыдні сваімі „откровениями” нязменны кіраўнік Расейскай Федэрацыі. Цуда, канешне, не здарылася — сваёй віны ў гібелі, прыкладам, маракоў падлодкі „Курск”, ці дзяцей чачэнскага Бяслана, ці ахвяр спектакля „Норд-Ост” на маскоўскай Дуброўцы, ці іншых злачынстваў Уладзімір Пуцін не прызнаў і ніколі не прызнае. За ўсё гэта ён адкажа хіба перад Вышэйшым судом, бо нават да Гаагскага трыбунала яму паплечнікі не дадуць дабрацца. Але вернемся да сімвалічных слоў Уладзіміра Уладзіміравіча, сказаных у інтэрв’ю для фільма „Валаам” і шырока паказаных на адным з дзяржаўных прапагандысцкіх тэлеканалаў. Не міргнуўшы вокам, ён з філасофскім апломбам заявіў, што цела Леніна ў маскоўскім маўзалеі можна параўнаць з мошчамі святых хрысціянскай царквы. Пры тым крамлёўскі ўладар не прамінуў, канешне, параўнаць ідэалогію камунізму з хрысціянскім вучэннем. Такое параўнанне было модным яшчэ на золку перабудовы, калі прадстаўнікі камуністычнай партыі апраўдвалі ім і злачынствы бальшавізмукамунізму, і сваё знаходжанне ў гэтай партыі.

„Шчырасці” Пуціна, канешне, замілоўваюць, бо з гледзішча хрысціянскага вучэння ён сказаў відавочную ерась, у самым першым і галоўным значэнні гэтага слова. І сказана гэта было ў дзяржаве, дзе — паводле розных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF