Ніва № 04 (3220), 28 студзеня 2018 г.

Навагоднія сустрэчы ў Гайнаўскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

Навагоднія сустрэчы ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы прайшлі 15 студзеня ў святочным навагоднім і заадно яшчэ калядным настроі. Бацькоўскі камітэт падтрымаў ініцыятыву школы, каб у святочны перыяд даць магчымасць здольным да музыкі белліцэістам і белгімназістам запрэзентавацца на сцэне перад вучнямі, іх бацькамі, сямейнікамі і настаўнікамі. Таленавітыя вучні спявалі калядкі на розных мовах, свецкія творы, ігралі на музычных інструментах. У час сустрэчы паакцёрску запрэзентаваўся калектыў «Знічка». Неспадзяванкай мерапрыемства стаў канцэрт славутага барда Зміцера Вайцюшкевіча.

— Арганізаванне «Навагодніх сустрэч» лічу ўдалай ініцыятывай, бо ў сённяшнім мерапрыемстве цікава выступілі вучні. Сярод публікі ёсць іх бацькі, настаўнікі, але таксама бабулі і дзядулі, прадстаўнікі трох пакаленняў. Нашу ініцыятыву падтрымаў і дапамог яе здзейсніць Бацькоўскі камітэт школы. Формула выступаў была адкрытай. Свае музычныя здольнасці вучні маглі праявіць у розных групах і з розным рэпертуарам — калядкамі і свецкімі песнямі, якія спяваюцца ў навагодні перыяд. Мы адкрылі новы сайт нашай школы, дзе перш за ўсё вучні змяшчаюць інфармацыю аб здарэннях у школе і поспехах вучняў. Частка матэрыялаў змяшчаецца на беларускай мове, — скажа дырэктар Гайнаўскага белліцэя Ігар Лукашук пасля канцэрта.

У пачатку спаткання дырэктар прывітаў сабраных у актавай зале і паінфармаваў пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF