Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Следам за дваром

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На чыгуначным прыпынку Новы Нурэц апрача мяне выходзіць з поезда яшчэ двое пасажыраў. Яны таропка шагаюць у вёску Нурэц, а я прыглядаюся пачакальні. Пустуе яна ўжо здаўна і нясе ў сабе запіс тых знішчальных падзей, якія адбыліся з прагрэсам абязлюдзення чыгуначнага пасажырства. На сцяне красуецца расклад язды цягнікоў дваццацігадовай даўнасці...

У пачатку вёскі жалезны крыж на каменным пастаменце, а на ім дата напісана так, што можна яе аднесці да 1977 года, а можна таксама падумаць, што крыж пастаўлены сто гадоў раней. І верагодна, што гэтая апошняя версія сапраўдная, бо крыж лацінскі і мабыць паставілі яго колішнія ўласнікі маёнтка, што быў распаложаны зараз за вёскай.

Да адной з фортак выйшла жанчына, мабыць пабачыць, каго прывёз цягнік у ейную вёску. Пытаю яе пра забудову колішняга маёнтка. Яна інфармуе мяне, прывязваючы ўсе каардынаты да свайго ўчастка, што распаложаны паблізу даўняга двара, побач дарогі ў Рагачы. Падаюся ў падказаным напрамку...

За Нурцом багатая гісторыя, якая захавалася ўжо толькі ў архіўных дакументах. Тут ужо быў рух у XV стагоддзі. Першым уласнікам шырокіх мясцовых зямель быў нейкі Тур. Чаму ў яго такое прозвішча — загадка, але ж у ходзе запісвання менавіта прозвішчаў паяўляўся ў дакументах вялікі спісак пасажыраў Ноевага каўчэга. Магчыма, што род Тураў быў звязаны з мясцовасцю на Прыпяці, якая ў Сярэдневякоўі была цэнтрам Тураўскага княства і з якой выводзіўся быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF