Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Сустрэчы з калядкай

Аляксей МАРОЗ

У «Гайнаўскіх сустрэчах з праваслаўнай калядкай — 2018», якія 10, 11 і 14 студзеня праходзілі ў Гайнаўскім доме культуры, у 30 групах калядавалі пад 570 асоб. Славілі яны Хрыстовае Нараджэнне і кожнага дня ўводзілі шматлікую публіку ў святочны настрой.

У Гайнаўскім доме культуры ўжо раней арганізаваліся павятовыя і ваяводскія агляды калядных груп, падчас якіх выступалі дарослыя каляднікі з музычных калектываў. Ад 1998 года ў Гайнаўскім белліцэі пачалі ладзіцца «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай» і сталі славіць там Хрыстовае Нараджэнне каляднікі з пачатковых і сярэдніх школ ды дашкольнікі. Іх арганізатарамі былі белліцэй, гайнаўскі гурток Беларускага грамадскакультурнага таварыства. Далучыўся да іх Гайнаўскі дом культуры. Конкурсныя агляды калядавання арганізаваліся ў белліцэі пяць разоў, а пераможцы агляду сталі выступаць у Гайнаўскім доме культуры падчас галаканцэрта. З 2003 года конкурсныя слуханні і галаканцэрт «Гайнаўскіх сустрэч з праваслаўнай калядкай» сталі ладзіцца ўжо толькі ў ГДК і так адбываецца па сённяшні час. Іх галоўнымі арганізатарамі з’яўляюцца Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры і Аб’яднанне «Любіцелі царкоўнай музыкі», якія дзейнічаюць пры СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы, і Гайнаўскі дом культуры, у канцэртнай зале якога адбываецца калядаванне. Аднак яшчэ з 2003 года, праз некалькі гадоў, іх суарганізатарам быў таксама гайнаўскі гурток Беларускага грамадскакультурнага таварыства. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF