Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Пра дзве кнігі Міры Лукшы

Сяргей ЧЫГРЫН

Летась з друку выйшлі дзве кнігі паэткі і журналісткі Міры Лукшы. Гэта кнігі вершаў „Радаслоў” і „Спеў дрэў”. Прыемны падарунак для паэткі, якая шмат працуе, піша, таму ёсць што выдаваць. „Радаслоў” выйшаў пабеларуску і ў перакладзе на польскую мову.

Умоўна кнігу вершаў „Радаслоў” Міры Лукшы можна падзяліць на тры раздзелы: слова, свет і радзіма. Дваццаць гадоў таму Уладзімір Юрэвіч выдаў сваю кнігу, якую ён назваў „Слова жывое, роднае, гаваркое...”. Якая цудоўная кніга! „Слова называюць адзеннем думкі, аднак яно не толькі адзенне, а і сама думка чалавечая, адвольная вынаходка, бо ад нашай волі залежыць паўтарыць пачутае ці прачытанае або прамаўчаць, каб спярша падумаць, асвоіць думку, а пасля ўжо казаць як сваё, надта ж асабістае...”, — пісаў Уладзімір Юрэвіч. Вось вершы і думкі Міры Лукшы са зборніка „Радаслоў”, звязаныя са словам: „лязо мовы з любоўю раніць выразае імя” (верш „Cлова”); „і ўпала насенне з коласа спелага поўнага і пад камень і паміж асоты і ў чорную глебу і на ўзбочыны тысячы сцежак і заквітнела расліна і кветку сваю аддала вандроўнікам” (верш „Слова”); „вырас на маёй далоні выкліканы словам крываўнік” (верш „Вырас на маёй далоні...”); „рэч жыве ў сваёй вечнасці а не ў тваім слове” (верш „Рэч жыве...”) і г.д. У вершы „Абрад” паэтка прызнаецца, што „я жыву і ў гэты момант жыве маё слова...”. Дарэчы, як працяг добрай кнігі Уладзіміра Юрэвіча — кніга Міры Лукшы „Жывінкі з глыбінкі” (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF