Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Ціхі вечар над Беластокам

Міра ЛУКША

— З Новым годам, з новым шчасцем, — віталіся ў нядзельны адвячорак 14 студзеня шматлікія наведвальнікі Клуба вайсковай часці № 3015 у Беластоку, што па вуліцы Кавалерыйскай. Гэтае месца вядомае аматарам беларускай песні і мерапрыемстваў, арганізаваных Беларускім грамадскакультурным таварыствам. У гэты раз тлумы сабралі ХІХ Прэзентацыі калядных калектываў «Гвязда і калядка», на якіх выступілі 23 вядомыя калектывы роднай песні, сярод якіх — два новыя: Калектыў усходнеславянскай музыкі з Агароднічак Супрасльскай гміны (кіруе ім Міраслава Ціханюк) ды «Землякі» з падбеластоцкіх Засцянкаў (кіраўнік Міра Дудаль). Знаёмыя ўсе твары асоб, хаця апранутых як каляднікі вандруючыя ў марозную святую ноч або ва ўрачыстых галакасцюмах (як «Васілёчкі», «Расспяваны Гарадок», «Рэха пушчы», Універсітэт залатога веку ці «Куранты» з Бельска або «Цаглінкі»). Сярод сяброўспевакоў велічаючых Нованароджанага, шчырых прадаўжальнікаў роднай, беларускай і праваслаўнай традыцыі — не толькі крэўныя беларусы, і Хрыста пасвойму выхваляюць не толькі ў царкве. Лідзія Мартынюк з Рыбалаў са сваёй працярэбленай прастудай групкай «Ластаўка» нядзельным днём выступіла была ў заблудаўскім касцёле....

«Загарэлася зорачка ў небе, ціхі вечар плыве над зямлёй...» — не толькі традыцыйныя калядкі ў гэты вечар паплылі над зямлёю.

«Небо і земля ныне торжэствуют», — прагучала на сцэне і з залы, — спявалі ўсе разам усе найбольш вядомую калядную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF