Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Маржаванне гэта, аднак, здароўе!

Ганны КАНДРАЦЮК

— Ужо ў Харошчы да нас прывыклі, — кажа Пшэмыслаў Вашынскі, — хоць на пачатку вырачалі вочы і не ведалі, што сказаць. На гарадскі пляж, ля купальнай сажалкі, дзе адбывалася афіцыйнае адкрыццё, скаціла палова мястэчка.

— І яшчэ столькі народу глядзела на нас праз вокны шпіталя, — дадае з усмешкай пан Пшэмэк, — да шыбак прыліплі ўсе пацыенты і персанал. О, гэта была сенсацыя! Мой субяседнік тады першы раз палез у палонку...

— А на двары стаяў мароз, 20 градусаў! Вадаём скаваў лёд на сорак сантыметраў, — працягвае ўспамін пан Пшэмэк. — З дапамогай паспяшылі пажарнікі, якія выдзеўблі месцы для купання... для сямідзесяці маржоў!

Маржы абажаюць купацца, калі на двары трашчыць мароз. Вось і пан Пшэмэк перажыў адваротны шок. Аказалася, што пры моцным марозе ў вадзе цяплей, чым на паветры. Гэта было надта прыемнае пачуццё! І залюбіўся ў маржоў, як гэта кажуць, з першага разу...

Праўда, трыццацігадовы Пшэмыслаў Вашынскі, як дырэктар Цэнтра культуры і спорту ў Харошчы, мусіў даць прыклад і падтрымаць ідэю. Задума прыйшла знізу, а больш дакладна ад харашчанца Марыюша Врубэля, у прыватнасці старшыні Падляшскага клуба маржоў. Разам хацелі разбудзіць жыццё над вадаёмам у зімовы сезон. Дзеля здзяйснення задумы Гарадская рада зняла забарону купацца і прысвоіла вадаёму статус басейна для купання з індывідуальнай адказнасцю. Гэта адхіліла фармальныя перашкоды. Не трэба лекарскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF