Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Сіла радасці калядавання

Яўген ВАПА

Спрадвеку вядома, што надзея памірае апошняй. Пісаў я пра яе і ў выпадку майго бацькі, якія ўсе спадзяванні на прадбачлівы парадак гэтага свету ўскладаў яшчэ на свята Ражджаства Хрыстовага. І сапраўды, без снегу і марозу, з велікодным надвор’ем Каляды мінулі ў адчуванні нараджэння Сына Божага, які вандруе і пасяляецца таксама ў самым забытым і бесперспектыўным у дэмаграфічным плане кутку зямлі, якім зараз стала мая родная вёска. Менавіта ўжо сюды не завітваюць нават каляднікі па прычыне апусцеласці і паўсюднай цемры на вясковай вуліцы. Не рассвятляюць ужо хат рознакаляровыя агеньчыкі і ўпрыгожанні прыбраных ёлак. Не чуваць галасістых гасцін са спевамі і сямейнымі радасцямі. Нават няма ўжо сіняга святла, плывучага ад уключаных тэлевізараў. Заслона апошняга акту памірання пушчанскага лёсу памаленьку набліжаецца да закрыцця адвечнай сцэны жыцця. Адчуванне велічы касмічнай цішыні паказваецца ў рэзкім супрацьстаянні з мізэрнасцю чалавечага зямнога вандравання. Але тады, менавіта з другога боку, узнікае вельмі моцнае зразуменне і перажыванне надзей, звязаных з калядным цудам. Нешта падобнае здарылася і са мною.

На першы дзень Ражджаства прынеслі мы з гары нашу сямейную гвязду. Пры печцы, з бацькамі і братам, стоячы ўсе разам за гвяздай пачалі мы калядаваць. На адным дыханні ліліся з нашых сэрцаў і душ тыя калядкі, што гадамі кружылі па родным доме і наваколлі. Калядавалі мы так галасіста, быццам знаходзіліся не ў хаце, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF