Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Пра Марс, Расію, Нямеччыну і іншых

Віктар САЗОНАЎ

Людзі паляцяць на Марс! Гэта ўжо вырашана! Прычым вырашана не толькі нейкім там багатым агенцтвам, якое не ведае куды ўкласці грошы і таму распрацоўвае ідэі галактычнага роўню, але вырашана і самімі людзьмі таксама. Тымі самімі дзядзькамі і цёткамі, якія на той Марс паляцяць. І паляцяць яны толькі ў адзін канец, без вяртання на Зямлю.

Пазіцыя агенцтва тут зразумелая. Палёты ў два бакі вельмі дарагія і на сённяшні момант абсалютна бессэнсоўныя. Ну сапраўды, навошта адпраўляць чалавека на другую планету каб ён вярнуўся назад? Уклалі грошы абыкуды, называецца. З такім жа поспехам можна адправіць каня. А вось калі чалавек там застанецца, разбярэцца што да чаго, што мала верагодна, ды яшчэ раптам можа выжыве. Вось тут нейкая логіка праразаецца — у агенцтва.

Але і для чалавека, зямляніна, нашага з вамі сучасніка, логіку мае таксама толькі палёт у адзін бок. І хоць тут логіка цалкам адваротная агенцкай, але ж таксама зразумелая. Ну які сэнс рызыкаваць жыццём, трэсціся месяцамі ў цесным касмічным караблі, жэрці ежу з цюбікаў і прапусціць мноства аднолькавых як блізнюкі серый любімай мыльнай оперы, каб зноў вярнуцца туды ж сама, адкуль з такой цяжкасцю ўцёк?!!

Вось таму я перакананы, што для добраахвотнікаў, якія вырашылі рвануць з цывілізацыйнатэхнічнага зямнога раю на нязведаную планету ў нібыта варожы для жыцця асяродак у фразе „палёт на Марс толькі ў адзін канец” ключавымі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF