Ніва № 03 (3219), 21 студзеня 2018 г.

Сустрэчы на Гагатуху і Вадохрышча

Аляксей МАРОЗ

Сустрэчы на Гагатуху і Вадохрышча, якія арганізуе Музей малой айчыны ў Студзіводах, пачаліся калядаваннем 12 студзеня ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім і былі спалучаны са школьнымі каляднымі сустрэчамі, якія цяпер штогод арганізуе Бельскі белліцэй. Займальна калядавалі перад вучнямі і настаўнікамі прадстаўнікі ўсіх першых і другіх класаў, выступаючы разам з выхавацелямі, і ліцэйскі калектыў «Спадчына». Сабраных таксама захапілі госці — Узорны фальклорны калектыў «Калыханка» з Міханавіч каля Мінска і Студыя фальклору «Жэмэрва» са Студзіводскага музея, якія побач калядак запрэзентавалі таксама навагоднія спевы і гульні, характэрныя для Шчодрага вечара, у які моладзь нашых вёсак вітала ў мінулым Новы год паводле юліянскага календара.

Фальклорны дзіцячы калектыў «Калыханка», Калектыў традыцыйнага мужчынскага спеву «Рада» з Мінска і калектыў «Жэмэрва» 13 студзеня калядавалі, гагаталі і рабілі фокусы ў Студзіводах падчас Шчодрага вечара, які называецца таксама Гагатухай. 14 студзеня выступілі з калядкамі і фальклорным рэпертуарам у Варшаве. Сустрэча ў Бельскім белліцэі адбылася 12 студзеня на калідоры на другім паверсе школы, дзе адбываюцца агульнашкольныя спатканні. Была добрая нагода, каб супольна славіць Хрыстовае Нараджэнне ў перадапошні дзень 2017 года паводле юліянскага календара і апошні дзень вучобы ў старым годзе. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF