Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

У Марфа-Марыінскім манастыры на Святой Гары

лук

Народны ўніверсітэт (Wszechnica) праваслаўнай культуры гэта цыкл дакладаў, арганізаваных Беластоцка-Гданьскай епархіяй, кафедрай праваслаўнага багаслоўя Універсітэта ў Беластоку і Галоўнай управай Праваслаўнага брацтва святых Кірылы і Мяфодзія. Адкрытыя даклады праводзяцца ў Цэнтры праваслаўнай культуры Беластоцка-Гданьскай епархіі ў Беластоку, па вуліцы св. Мікалая 5 і збіраюць поўную залу зацікаўленых слухачоў. Беластачане 28 снежня 2017 г. шматлюдна выслухалі выступленне манахіні Агніі (не магла прыбыць ігумення Іерміёнія) пра манастыр святых Марфы і Марыі на Грабарцы — «70 гадоў жыцця і малітвы». Наступны даклад універсітэта — 28 студзеня 2018 г. — будзе спалучаны з прэзентацыяй кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша» Алега Латышонка (у 18.00 г.).

Святая Гара Грабарка — праваслаўная святыня, распаложаная недалёка ад гарадоў Сямятычы і Драгічын у паўднёваўсходняй частцы Беласточчыны. Тут нясуць служэнне манахіні з манастыра святых Марфы і Марыі. Грабарка — сэрца Праваслаўнай царквы ў Польшчы. Тут адбываюцца ўсе важныя падзеі рэлігійнага характару, звязаныя з усходнеславянскім абрадам. Грабарка мае вялікае значэнне для пілігрымаў, якія прыбываюць сюды на галоўнае свята Праабражэння Гасподняга. Вернікі здзяйсняюць паломніцтвы да гэтага месца, несучы зарочныя крыжы, якія сімвалізуюць малітву, падзяку, спадзяванне на лепшы лёс. Дзякуючы штодзённым малітвам манахінь, якія ўзносяцца да Спаса, тут за апошнія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF