Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

І адзін у полі воін

Лявон КАРПОВІЧ

„I кожны воін павінен думаць, што ён, як апошняя надзея гарадоў і вёсак за яго плячыма, што ён, як апошняя песня роднай зямлі. I ён павінен змагацца нават тады, калі ніхто больш не хоча змагацца, адзін супраць усіх. Павінен надарвацца, легчы на парозе, як Рэйтан”. У. Караткевіч

Варшава. Каралеўскі замак. Пабудаваны ў 1598-1618 гадах каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам і да шчэнту зруйнаваны нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны. Месца, дзе некалі стаяў замак, пуставала да 1971 г., калі Сейм канчаткова адмовіўся ад планаў будаўніцтва сучасных урадавых будынкаў на яго месцы і прыняў рашэнне аднавіць палац па фрагментах і фатаграфіях, якія захаваліся, па магчымасці надаўшы яму тую форму, якую, як мяркуецца, ён меў у пачатку XVII стагоддзя. Аднаўленчыя работы працягваліся да 1988 года. Цяпер у палацы размешчаны музей, дзе можна ўбачыць палотны Рэмбрандта і Матэйкі, старыя выгляды Варшавы пэндзля Бялота, а таксама ўрну з прахам Тадэвуша Касцюшкі.

У адным з пакояў музея размешчана вялікае 282 x 487 cм палатно Яна Матэйкі, на якім адлюстравана адна з найвялікшых драм у гісторыі Беларусі (ВКЛ) і Польшчы, якая адбылася ў яго сценах 21 красавіка 1773 года.

З прыкладна 320 вядомых карцін Матэйкі менавіта гэта карціна, якая выклікала гарачыя спрэчкі ўжо ў часы яе стварэння, і сёння працягвае выклікаць эмоцыі.

Аказваецца, што эпізод з гісторыі Польшчы і Вялікага Княства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF