Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

Святло нараджэння

Міхал МІНЦЭВІЧ

Чарговы год віфлеемская зорка рассвятляе нашы хаты. Зноў калядны стол і просвіра або куцця — знак Бога. І адно свабоднае месца для чаканага госця (а так сапраўды, то толькі сімвал, бо колькі з нас асмелілася б прыняць у хату заблуканага госця?), як памяць пра словы Госпада: „Як вы зрабілі аднаму з Маіх меншых братоў, так зрабілі і Мне” (Мф., 25:40). Неабходным атрыбутам нашай беларускай абраднасці — і каталіцкай, і праваслаўнай — з’яўляецца гвязда, зорка, якая абвяшчае пра з’яўленне на свет Хрыста.

Ёлка — сімвал райскага дрэва, сімвал жыцця. І ад сэрца ўзятыя падарункі. Уся сям’я абменьваецца пажаданнямі.

* * *

Хачу напісаць, на што ў час свята — апрача духоўнай сферы і харчавання — людзі найбольш засяроджваюцца: гэта ёлкі і свяцільныя аздобы.

Яшчэ ў 1960х гадах не было штучных ёлак. На вёсках сем’і былі шматлікія і дрэўка яліны было чаканым. А з гэтым не было лёгка. Узнікала праблема, бо ў афіцыйнай продажы іх амаль не было. Справу афармлялася па нейкаму блату або (гэта для адважнейшых) трэба было елку неяк незаўважна скрасці з лесу. Памятаю, што мой бацька, сталяр, умеў зрабіць нам елку толькі з яловых галінак. У драўляным калку выверчваў дзіркі і туды збіраў галінкі. Мы, дзеці, не надта былі задаволены, але калі дрэўка прыбралі аздобамі, то ёлка была быццам з лесу.

З успамінаў пажылых людзей запамятаў я, што ў даўніну ёлку часта мацавалі да столі, таму што хаткі былі цесныя. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF