Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

Партрэты ў Гайнаўскім белмузеі

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ў рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва» яшчэ ў 2017 годзе адкрылася экспазіцыя партрэтаў, выкананых алоўкам, вугалем і тушшу бяльшчанінам Марцінам Крышпінюком, членам мастацкай майстэрні «Атэлье», якая дзейнічае ў Бельскім доме культуры. Яго працы, перш за ўсё партрэты, знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Польшчы, Злучаных Штатах Амерыкі і Швецыі. Экспазіцыя ў Гайнаўскім белмузеі — другая персанальная выстава работ Марціна Крышпінюка.

Экспазіцыю з амаль 50 партрэтаў адкрыў дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк у прысутнасці іх аўтара, яго сяброў з БельскаПадляшскага, між іншым тых, якім выканаў партрэты, і гайнавян. Марцін Крышпінюк зрабіў неспадзеўку дырэктару Ціханюку і ўручыў яму ягоны партрэт, выкананы на падставе здымка. Пасля сабраныя захапляліся майстэрствам бельскага партрэтыста.

— Мы ў рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва» прэзентавалі розныя жанры мастацтва. Паказвалі партрэты, як частку мастацтва паасобных удзельнікаў нашага праекта. Аднак цяпер цэлую выставу прысвяцілі партрэтам, паколькі заўважыў я, што на персанальнай выставе Марціна Крышпінюка ў Бельскім доме культуры было іх многа, — сказаў дырэктар Тамаш Ціханюк, які наблізіў сабраным асобу непрафесійнага, але здольнага рысаўніка і жывапісца з БельскаПадляшскага. Марцін Крышпінюк многа часу ўдасканальваў свой варштат самастойна, але ад некалькіх гадоў займаецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF