Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

Жыць і мець надзею - пра кнігу Міхася Андрасюка „Вуліца Добрай Надзеі”

Альжбета КЕДА

Міхась Андрасюк — адзін з самых цікавых празаікаў літаратурнага аб’яднання „Белавежа”. Як і ў творчасці іншых пісьменнікаў беларускапольскага памежжа наогул, у ягонай кнізе „Вуліца Добрай Надзеі” важную ролю адыгрывае асэнсаванне сваіх каранёў, што ўпіліся колісь у беларускую глебу, а парасткі ўжо красуюць на іншай зямлі, у іншай краіне. Гэта погляд у мінулае, дзе паўстаюць вобразы блізкіх людзей, папярэднікаў, і ўважлівае ўглядванне ў сучаснае, дзе жывуць розныя, добрыя і не вельмі, таленавітыя і зусім звычайныя, але ўсе без выключэння цікавыя людзі.

Апавяданні гэтае кнігі ўспрымаюцца як адзінае мастацкае палатно, нават калі ўводзяцца новыя героі, не звязаныя з сям’ёй аўтараапавядальніка. Повязь тут больш шырокая, цесная. Усе яны звязаныя адным месцам, невялікім мястэчкам і ягонымі ваколіцамі, дзе ўсе ведаюць адзін аднаго, дзе жыццё плыве павольна, няспешна, хоць часам і робіць пэўныя выкрунтасы ў лёсе асобных людзей.

Першае апавяданне „Граніца” зачыннае. Успрымаецца як прадгісторыя асноўнага сюжэту. Як сталася, што гэтая спрадвечна беларуская зямля адышла да суседняе краіны, што тут паўстала мяжа? Аўтар распавядае не столькі пра гістарычныя падзеі, а пра жыццё тутэйшых людзей, якія, навучаныя горкім досведам, умелі і ў нявыкрутцы неяк выкруціцца, каб не пазбавіцца свайго. Як маглі, трымаліся свайго, бо верылі, што гэта не толькі аснова іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF