Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

Новыя старыя гады!

Яўген ВАПА

Жыццё і бурлівыя падзеі вельмі хутка адмяняюць нашы планы. Таксама здарылася і з задуманым мною для гэтай рубрыкі фельетонам, які меў мець святочнанавагодні характар і прысвячаўся традыцыі вэнджаных вясковых каўбас, бачкоў, паляндвіц і шынак на святочным стале. Зразумела, справа зараз мае сур’ёзны кантэкст, значыць, афрыканскую чуму свіней. Маем затым катастрафічны недахоп вясковых паршукоў, якіх проста забаронена гадаваць на ўласныя патрэбы. Каб набыць зараз добрае мяса для вырабу хатніх вяндлін, то, напрыклад, у Гайнаўцы трэба было запісацца як мінімум на цэлыя тры тыдні раней у мясцовых мяснікоў. Ну што ж, гэта яшчэ тут той выхад, калі маем грошы і спраўную вяндлярню на сваім, або суседскім панадворку. Але калі ў хатнім бюджэце тугавата з фінансамі, тады прыходзіцца абысціся смакам і ўспамінам пра мінулае, рытуальнае калонне свіней.

Зараз адыходжу ад святочных разважанняў і засяроджуся на справе, якая адразу пасля першага Новага года для нашай рэдакцыі стала не самай лепшай навіной. Некалькі тыдняў назад у гэтым месцы быў надрукаваны мой ліст у адрас Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, у якім я аспрэчыў прапанаваную нам датацыю на 2018 г. памерам у чатырыста семдзесят тысяч злотых. Такая яе велічыня хопіць толькі на выдаванне «Нівы» са студзеня да кастрычніка. Нашы аргументы не былі аднак выслуханы і ў якасці каляднанавагодняга падарунку атрымалі мы навіну, што толькі вышэйзгаданая сума канчаткова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF