Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

Святочныя развагі 2018

Віктар САЗОНАЎ

Таталітарныя краіны заўсёды славіліся анекдотамі. Вельмі трапныя, з глыбокім і тонкім гумарам яны пасля кожнай знакавай падзеі або пэўнага перыяду часу вырасталі як грыбы пасля дажджу. Прыкладам, калі год быў багаты на здарэнні, то на святкаванне Новага года з’яўляўся анекдот, які адным радочкам дасканала падсумоўваў падзеі старога года намнога больш змястоўна, чым бясконцыя прамовы афіцыйных дзяржаўных агітатараў.

Менавіта таму напрыканцы мінулага года я ўсе вочы праглядзеў у сацыяльных сетках, шукаючы такі ўзор народнай творчасці на беларускую тэматыку. А яго ўсё не было. Я ўжо пачаў пралічваць, што сталася: ці палітычны лад змяніўся, ці ўвесь народ куды падзеўся? Ажно не, нічога не памянялася ні з народам, ні з палітычным ладам, бо анекдот з’явіўся. На першы погляд нейкі ён крыху не зусім з нашым менталітэтам, можа перароблены з якога іншага, але ж з’явіўся, прычым у сацыяльных сетках, як і мае быць у наш час, з прыгожым малюнкам, дзе Святы Мікола трымае на каленях дзіцятка і выпытвае ў таго яго калядныя пажаданні.

Ну дык вось пытаецца Святы Мікола ў маленькага беларускага патрыёта, якое б той хацеў, каб збылося святочнае пажаданне.

— Я хачу Беларусь ад мора да мора, — кажа маленства.

— Слухай, — збянтэжана прапаноўвае Святы Мікола, — можа лепш пажадай штонебудзь больш рэальнае.

— Ну тады хачу, каб памянялася ўлада.

Святы Мікола пачухаў патыліцу, цяжка ўздыхнуў ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF