Ніва № 02 (3218), 14 студзеня 2018 г.

Крыху пра Плюцічы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Можна сказаць, што зараз летнія дні бываюць не толькі ў традыцыйную пару года. Вось такі летні дзень здарыўся, здавалася б, у разгар зімы — 30 снежня. Праўда, толькі тэмпература была не надта летняй, трава не надта зялёнай, але ўсё апошняе можна лічыць летнім. Вось у той дзень пакарыстаўся я глабальным ацяпленнем і рушыў байкам у тое наша наваколле, дзе ўжо даўно не прыходзілася мне бываць.

З поезда злез у Страблі. У Страблі ўжо выгадны чыгуначны перон — такі, якіх яшчэ няма нават у Беластоку. Перон там на ўзроўні падлогі поезда. Выгадна гэта традыцыйным пасажырам, але выгадна і байкеру, паколькі не трэба змагацца з даволі нявыгадным уношаннем веласіпеда. Чыгуначныя ўлады абяцаюць абнаўленне прыпынкаў між Беластокам і Чаромхай, дык магчыма, што і пероны там будуць узняты на прыстойны ўзровень...

Са Страблі пакаціў я ў напрамку Плюціч. На акраіне Страблі яшчэ высяцца тэрыконы старых шпалаў, яшчэ яны не расходаваны для новых іх мэт. Абочына дарогі са Страблі ў Плюцічы явіцца прыкладам сучаснага варварства. Менавіта прадстаўнікі пароды homo sapiens, за якімі, здавалася б, павінна быць нейкая гуманнасць, карыстаючыся сучаснай тэхнікай, люта пакалечылі прыдарожную расліннасць. Гуманнасць, на гэты момант, заўважыла ўжо прадстаўнікоў жывёльнага свету, але раслінны свет яшчэ не заўважаны. Менавіта тое кустоўе, што асмелілася вырасці на абочыне дарогі паміж згаданымі мясцовасцямі, бязлітасна пакалечана. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF