Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Спадчына вялікага князя Вітаўта

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Звыш сарака гадоў таму Мікола Гайдук быў пісаў: „Гэтае сяло няцяжка знайсці на карце; яно ляжыць у 45 кіламетрах на паўночны захад ад мястэчка Нарвы ў Гайнаўскім павеце, на правым беразе ракі Нарвы, злева ад шашы Нарва — Заблудаў”. Гэтым сялом з’яўляюцца Анцуты, якія са згаданай шашы выглядаюць быццам Месяц: відаць толькі адзін бок гэтай вёскі...

Падаўся я тады на другі канец вёскі, слушна прадбачваючы, што выходзіць ён на раку; там кладка ў напрамку Нарвы. Акурат стаяла пара дажджавога паўнаводдзя, драўляная кладка паказалася мне настолькі слізкай, што з яе лёгка пакатых дошак можна было пакаўзнуцца і бухануць у ледавітае цячэнне паўнаводнай ракі. Ды і сенажаці запар са сцежкай у напрамку Нарвы стаялі пад вадою; трэба было асадзіць назад.

Побач дзейнай кладкі ляжалі элементы ранейшай кладкі, якую ў крыгаходнае паўнаводдзе згарнула рачная стыхія. Кладку збудавалі самі жыхары Анцутаў, а драўніну на яе пабудову дала гміна з гміннага лесу. Кладка вельмі выгадная жыхарам Анцутаў, бо па ёй у Нарву толькі адзін кіламетр, калі па кругалёвай шашы ў пяць разоў больш...

Польскі геральдык Каспар Нясецкі пісаў у 1839 годзе: „Leon Ancuta w r. 1394. od Witolda Kiejstutowicza Książęcia Litewskiego otrzymał nadaniem za wierne swe wojenne usługi, dobra ziemskie Ancuta zwane, w powiecie Bielskim, wojew. Podlaskim nad Narwą rzeką, tudzież na Białej i na Woronowiu grunta w różnych nomenklaturach: po (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF