Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Вяселле Геніка

Ян КАРПОВІЧ

Легкавы самаход маркі „Сірэна”, якую тады называлі „каралевай шос”, хутка імчаўся ў напрамку Нязбудкі і далей на Юшкаў Груд і Нараўку.

Спадар Зыгмунт, афіцэр-пагранічнік, спраўна абмінаў ямы ды калдобіны, уважліва ехаў, каб без праблем давезці музычны калектыў „Гарадчане» і гукаўзмацняльную апаратуру ў Гушчэвіну. Гэта была родная вёска нашага героя і сябра Геніка, распаложаная на ўскраіне Белавежскай пушчы. Ехалі мы з задачай сыграць на кавалерскім вечары і вяселлі нашага знакамітага калегі. З нашага боку гэта быў музычны падарунак. Генік у гэты час у нашым Гарадку быў вялікай „шышкай”, як казалі тутэйшыя, „прывезены ў тэчцы”. Закватараваўся ён у блёку швейнай фабрыкі „Каро”, у якой у тым часе працавала амаль 500 жанчын з усяе Беласточчыны і Польшчы.

Многія нашы хлопцы, пажаніліся часта з прычыны цяжарнасці дзяўчат, якія прыехалі ў Гарадок за працай.

Гарадок разрастаўся, будаваліся ў тым часе два раёны „Манхатан” на захад і „Пяскі” на ўсход. Першыя яго крокі, як сам маўляў, былі ў Гарадоцкі дом культуры, дзе была бібліятэка, кавярня і збор моладзі. Адбываліся танцавальныя забавы, пачыналіся дыскатэкі, працавалі аматарскія калектывы — у гэтым „віры” моладзь хутка вязалася ў пары.

Іграючы на вяселлі ў Лёвіка, на якім быў наш Генік, у разгары весялосці пры багатым застоллі яму „wpadła w oko” чарнявая прыгажуня, мая добрая сяброўка, з якой я яго пазнаёміў у час забавы.

Яны хутка пасябравалі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF