Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

ХІІІ Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве»

Аляксей МАРОЗ

Да ХІІІ Фатаграфічнага конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Волкава, які арганізуе Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, прыступіла 55 чалавек, якія даслалі 158 фатаграфій. З іх ліку камісія вылучыла 41 фатаграфію на конкурсную экспазіцыю, якая будзе прэзентавацца ў Гайнаўскім белмузеі цягам года. Выстава адкрыта была 17 снежня, а папярэдзіла яе падвядзенне вынікаў фотаконкурсу і ўручэнне ўзнагарод для яго пераможцаў. За фатаграфіі з тэрыторыі Беласточчыны, дзе кампактна пражываюць беларусы, іх аўтары атрымалі ўзнагароды і вылучэнні.

Пра высокі ўзровень фатаграфій трынаццатага конкурсу «Падляшша ў аб’ектыве», які арганізуецца пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства і бургамістра Гайнаўкі, распавёў член конкурснай камісіі Яраслаў Хыра. Бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і намеснік старасты Гайнаўскага павета Ядвіга Дамброўская падкрэслілі важнасць ідэі арганізавання фотаконкурсу, які паказвае прыгожасць Падляшша. Дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк заявіў, што конкурсная выстава будзе таксама паказвацца ў іншых месцах у Польшчы. Згаданыя асобы ўручылі пераможцам конкурсу ўзнагароды, а яго ўдзельнікам дыпломы. Конкурсная камісія першую ўзнагароду прысвоіла Міколу Мендрыцкаму з Сямятыч, другую — Яраславу Якубчаку з Крынак, а трэцюю — Малгажаце Павэльчык з Беластока. Вылучэнні атрымалі Беата Вільчынская з Васількава, Кшыштаф Баравік з Гайнаўкі, Мая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF