Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Ландшафт

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Злажу ў Бандарах з невялікага аўтобуса публічнай камунікацыі і падаюся ў бок дамбы, у бок колішніх вёсак, што на літару „Б”, быццам сімвалаў „Польшчы Б”: Буд, Боўтрык, Бахуроў... Колішняя геэсаўская крама ў Бандарах, якая да ўзвядзення дамбы славілася ў шырокім наваколлі шырокай таварнай прапановай у дзяружны час, зараз канула ў тое ж цячэнне, у тую Лету, што і навакольныя вёскі. Школьны будынак у Рыбаках, які з узгорка дастойна сачыў за сенажацямі ў даліне верхняй Нарвы, зараз закрыў свае вокны, быццам вочы пакойнік. Яго быў купіў нейкі мастак, размашыста плануючы наладзіць там выгаднае атэлье, але і чалавека таго, запар з ягонымі планамі, адолеў Час.

На парэнчах дамбы маюць свае градкі „семяноўскія” чайкі, якія праслаўляе ў нас песня на словы Мікалая Варанецкага. Час ад часу ўзмахнуць крыламі, каб пацешыцца даром лётання, а пасля зноў прысядуць палюбавацца даром прыроднаантрапагеннага краявіду. Ды і суб’екты пароды anthropos таксама там прысутныя. На далікатных ранішніх хвалях вадасховішча калышацца некалькі лодак з вудзільнікамі.

Аформіў я свае справы і перада мною ўзвысілася града з некалькіх гадзін часу; аўтобус з Ялоўкі ў Беласток мае быць каля чацвёртай пасля поўдня. Калі б гэта было цёплае лета, дык можна было б адносна бестурботна скарыстаць той час. Але навокал холад, таму рашаю дабірацца ў бок Нарвы, дзе аўтобусы ў Беласток часцей задавальняюць шырэйшы пасажырскі паток. Цікава было б заглянуць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF