Ніва № 01 (3217), 07 студзеня 2018 г.

Беларускае таварыства — працяг

Міра ЛУКША

Беларускае грамадска-культурнае таварыства з’яўляецца найстарэйшай беларускай арганізацыяй у пасляваеннай Польшчы. Дзейнічае яно з 1956 года. Гуртавала яно ад самога пачатку чальцоў з Беласточчыны, Гайнаўшчыны, Бельшчыны, Сямятыччыны, Сакольшчыны і ўсяе Польшчы, мела аддзелы таксама ў Варшаве, Гданьску. Шматлюдныя беларускія гурткі па меншых і большых мясцовасцях займаліся, між іншым, тэатральнай самадзейнасцю. Таварыства мела таксама свой эстрадны калектыў «Лявоніха», а быў час, калі магло весці сваю гаспадарчую дзейнасць, як і іншыя меншасныя арганізацыі ў Польшчы. Займалася выдавецкай, навуковай, мастацкай творчасцю. Цяпер у асноўным штандарным яго мерапрыемствам з’яўляецца агульнапольскі фестываль беларускай песні. Таварыства ладзіць таксама народныя фэсты, агляды беларускай народнай творчасці і традыцыйных абрадаў і святаў, культурныя, перш за ўсё песенныя сустрэчы ды навуковыя канферэнцыі.

Янка Сычэўскі, па прафесіі навуковец (прыйшоў у БГКТ з Беластоцкай палітэхнікі) кіруе арганізацыяй з 1992 года. На XVIII Краёвым з’ездзе дэлегатаў БГКТ, які 23 снежня 2017 г. быў праведзены ў сядзібе ГП БГКТ у Беластоку па вуліцы Варшаўскай, 11, быў ён пераабраны старшынёй Галоўнага праўлення БГКТ. Паводле яго, дзейнасць арганізацыі ў бліжэйшыя чатыры гады найбольш залежыць ад фінансавання з боку Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы:

— Мы настолькі можам развіваць сваю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF